Перайсці да зместу

Раксалана Андрэеўна Підласа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раксалана Андрэеўна Підласа
Род дзейнасці эканаміст, палітык
Дата нараджэння 25 студзеня 1994(1994-01-25) (30 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раксалана Андрэеўна Підласа (укр.: Роксолана Андріївна Підласа; нар. 25 студзеня 1994 г., Чаркасы, Украіна) — украінскі эканаміст і грамадскі дзеяч. Народны дэпутат Украіны IX склікання. Кіраўнік Камітэта па пытаннях бюджэту Вярхоўнай Рады.

Скончыла Кіеўскі нацыянальны эканамічны ўніверсітэт імя Вадзіма Гецьмана (факультэт міжнароднай эканомікі), Кіеўскую школу эканомікі (спецыяльнасць «Публічная палітыка і кіраванне»). У 2014 годзе прайшла стажыроўку ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага Саюза ва Украіне.

З 2014 па 2015 год яна працавала ў Амерыканскай гандлёвай палаце ва Украіне.

З 2015 па 2016 год — праектны менеджэр Украінскага крызіснага медыя-цэнтра. З 2016 года працавала незалежным кансультантам і кіраўніком каманды камунікацый Міністэрства эканамічнага развіцця і гандлю.

З 2017 года была дарадцам Міністра эканамічнага развіцця і гандлю. У 2018 годзе Підласа ініцыявала стварэнне Нацыянальнай праграмы стажыровак у цэнтральных органах выканаўчай улады.

Акрамя украінскай, свабодна валодае англійскай і рускай мовамі.

Зноскі